Беларуская Служба

Польскі ўрад уносіць папраўкі ў закон пра апазіцыянераў і рэпрэсаваных

20.04.2021 14:12
Ідзецца пра аднаўленне справядлівасці і законнасці ў грамадстве для тых, хто пацярпеў ад камуністычнага рэжыму ў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Rafał Guz

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і ахвяр прыгнёту Ян Юзэф Каспшык распавёў, што папраўкі ў закон аб апазіцыянерах і рэпрэсаваных з'яўляюцца яшчэ адным этапам аднаўлення сацыяльнай справядлівасці. Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў сёння папраўкі, якія гарантуюць дадатковыя прывілеі людзям, хто ў 1956-89 гадах быў у апазіцыйных структурах і змагаўся з камуністычнымі ўладамі Польскай Народнай Рэспублікі за свабодную Польшчу.

- Адна з паправак гарантуе пералік памеру пенсіі па ўзросце з улікам гадоў, калі з-за апазіцыйнай актыўнасці ды палітычных рэпрэсій чалавек не мог працаваць. Гаворка ідзе пра ліквідацыю негатыўных наступстваў палітычных рэпрэсій, якія абмяжоўвалі свабоду працоўных. Людзі, якія ў выніку рэпрэсій былі вымушаныя спыніць працу, як правіла, пазней знаходзілі менш платную працу. Шмат гадоў пазней гэты факт меў негатыўныя наступствы пры вызначэнні памеру належнай пенсіі ці дапамогі па інваліднасці, - сказаў Ян Юзэф Каспшык.

Кіраўнік упраўлення патлумачыў, што папраўкі таксама прадугледжваюць павелічэнне колькасці людзей, якія змогуць атрымаць фінансавую дапамогу. Закон распаўсюджвацца на 15 000 чалавек, менавіта столькі людзей цяпер у Польшчы маюць статус антыкамуністычнага апазіцыйнага актывіста альбо чалавека, рэпрэсаванага па палітычных матывах.

ПР